Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лiпы

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)
Хутка лiпы адцвiлi. Лiпеня палова праляцела, не вярнуць гэтую пару. Падалося мне, што Мiнск пахне адмыслова: водар хлеба, нешта йшчэ паплыло ўгару. Дзе цукерак чутны пах, дзе - дражджэй i пiва. Я праглытваю слiну (пахне кiлбасой). Там шампанскае вiно дражнiцца гуллiва, тут - ад печыва iду, нiбы сам не свой! Мне вядомы жорсткi пах трактарнай "лiцейкi", "прэпараты" лекi мне шлюць праз камiны, толькi ў гэтым нешта ёсць, быццам прысмак нейкi, без якога б я не быў лiпамi п'яны! 09.07.2015 NIKE