Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Луг нагрэты пад вечар ачах...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Луг нагрэты пад вечар ачах, I прыціхла рака Бяроза. Нешта позна няма драча, Мо прыстаў у даўгой дарозе. Ён здалёку ідзе пехатой, Узляціць над ракой ці морам. Лугавы яго цягне настой, Там з ім травы і птушкі гавораць... Пад нагамі свая зямля, А на лузе так росна і ціха. Ныюць ногі, З дарогі баляць. На карчы драч падрэмле крыху. Праскрыпіць ён драздам уначы, Як адыдуць стамлёныя ногі: — Я жыву на карчы, Я жыву на карчы! He забыў я дадому дарогі.Air Zoom Pegasus EM