Толькі я падыйду да граніцы,
Сэрцу лёгка, віруе душа.
Духмяны водар паветра і чысты,
Як сама мая маці зямля.
На вялізных блакітных прасторах,
Нібы у хвалях расце даўгунец.
І ледзь чутны ўлоўлены шорах,
Выдае свой бубеньчык- званец.
Каласы збажыны роднай нівы,
З васількамі як вочы мае.
Прытулюся да роднай Радзімы,
Як матуля туліла мяне.
Большай радасці не адчуваю,
Я Радзімай сваёй даражу.
І раскінуўшы рукі гукаю,
Я ж цябе вельмі моцна люблю!
І ў цяжкія долі хвіліны,
Мару я пра цябе Беларусь.
Не знайсці для сябе мне краіны,
Ты ж кахай і мяне хоць чуць-чуць.
25.10.2022г.