Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Люблю, заўсёды сню і мару...

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Люблю, заўсёды сню і мару,
Шаную цвет вясны тваей.
Увесь да родных рысаў твару
Штодзень прыростаю мацней.

Штодзень кладу на дальні ўскраек
Зямлі і неба галаву.
Адтуль, сярод блакітных маек
Цябе, нязбыўную, заву.

Тут іх вясёлай панараме
Кладзе паклоны далагляд.
Пляце зара над вечарамі
Вянкі агністыя дзяўчат.

Тут песня свету што ні постаць,
А толькі, як ні выбірай, -
Змяніць цябе не вельмі проста,
І не сустрэць такой, бадай.

І чым дужэй іду па краю,
Жыву прывольней і ярчэй,
Тым больш люблю (чаму – не знаю)
Я ў ім смугу тваіх вачэй.

Пад іх жывым і родным бляскам
Душу і цела кінуў я, -
Каб вечна чуць цябе, як казку,
Залатакудрая мая.

Каб жыць нікім не сцёртым следам
Прыснёных рук тваіх і век,
Ў табе адной, як прыклад, ведаць,
Якім быць можа чалавек.



Які, Хадыка, вы ж вяліКі

Які, Хадыка, вы ж вяліКі зь!
Аж прам Шушкевіч. Божэ мій!
Кладзе й кладзе бо докрукіты
Кая мяне гармонька дзіч.

Ну, неКі сь родзіч ваш з майстрів.
Ох, дав Мняв прыкурыці, згінь!..
І грае й грае вш та тулішка -
Шо хоть йійі закынь в корчі.

Прабачця, як ня в тое лычк.

Васыль Брытва