Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЛЮТЫ

Яшчэ не ацэнена

ЛЮТЫ

Зямля захлынулася холадам, снегам
І вецер сцюдзёны лютуе праз дзень,
Спіць бацька ў спакоі пад саванам белым,
За мной сочыць смутку грахоўнага цень.

Патоку ракі не вярнуцца ў пачатак –
Хвіліны магчымасцяў жалем сплылі –
Напоўніцу грэлі бы радасцю хату,
Патрапілі ў мора, забраў іх прыліў.

Разведзены словы марскою прасторай,
Адтуль не спагнаць, ні сабраць для дваіх.
Хіба будуць хвалі адвечна гуторыць
Пра недасказанае там на зямлі.