Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МІЛУЕШСЯ РУЖОВЫМ

Яшчэ не ацэнена

МІЛУЕШСЯ РУЖОВЫМ

Плывуць мігранты-пілігрымы
Па хвалях рызыкі у шчасця дым,
Пакінуўшы радзімыя хаціны
Далей ад насцярожанай бяды;
Мігруюць з верай, без яе ня можна,
І моляцца ў душы за невядомы рай,
Нявернік - станецца набожным,
Інакш навошта пакідаеш край,
Дзе ўсё было сваё, а не чужое,
Дзе неба блізка, днём яно сіней,
А вечарам мілуешся ружовым
У час, калі спявае салавей.