Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мабыць табе таксама часам здаецца...

Сярэдняя: 3.8 (17 галасоў)

мабыць табе таксама часам здаецца
што бог падобны да завуча школы
які ніколі не ставіць пяцёрак
аднойчы выклікае тваіх бацькоў да сябе
і хто ведае што ён ім там кажа
мабыць што ўсё не мела ніякага сэнсу
бо ты ніколі не скончыш жыццё
з чырвоным дыплёмам
мабыць нешта іншае
мабыць нават зусім зусім іншае
але бацькі пасля гэтака выкліку
ўжо ніколі не вяртаюцца да цябе
мабыць ад сораму
суседскі хлопчык кажа што яны памерлі
кажа паглядзі нават бітлз паміраюць
што там твае бацькі
іх ніхто акрамя цябе і ня ведаў
і ўсе іх песні напісаныя іншымі

а ты ўсё не верыш не спіш плачаш дома
плачаш сярод знаёмых і незнаёмых людзей на вуліцы
бо твае бацькі сышлі і саромеюцца да цябе вярнуцца



Вальжына, трымай урывак зь

Вальжына, трымай урывак зь верша Таркоўскага:

"Ни тьмы, ни смерти нет нам этом свете.
Мы все уже на берегу морском,
И я из тех, кто выбирает сети,
Когда идёт бессмертье косяком."

Мудры мужык, праўда? Верш добры, але амаль невясёлы. Таму больш, чым тры зоркі, паставіць ня магу.

Не магу адчытацца... дзякуў

Не магу адчытацца... якія цудоўныя вершы! Дзякуй!