Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маё крэда

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Усё праходзіць, бы ўчарашні дым,
і што дарэмна сумаваць аб гэтым?
Душой бы мне застацца маладым
Звычайным незайздрослівым паэтам,
Бо кожны дзень жыцця - як Божы дар.
Што ў параўнанні - тытул ганаровы?
Каб праўнук мой сцяну ці каляндар
Размаляваў алоўкам каляровым,
Ці нехта слова добрае сказаў
І я каму ўсміхнуўся пры сустрэчы,
Бо кожная няхай і драбяза
Павінна быць і ў радасць,і дарэчы.
Быць чалавекам - толькі і ўсяго,
Глядзець на свет сумленнымі вачыма.
І хай адсохнуць рукі у таго,
Хто іх падняць пасмее на жанчыну.
Не зачарствець, не скіснуць, не астыць,
Не пакрывацца цвіллю год ад году.
Бо для чаго тады, скажыце, жыць,
Калі ў жыцці не бачыць асалоду?