Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мае вершы- маё жыццё

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Мае вершы- маё жыццё,
У іх усё: радасць, боль , горач згубы,
У іх уся я: ад вуснаў да касцей,
У вершах я ,як голы клён без шубы,
Па вершах можна прачытаць маё жыццё,
І сумных дум маіх памкненне,
Мае турботы і маё быццё,
Усю мяне, калі хто гэта разумее.
У кожным вершы -гэта я,
Такая, я ў іх самая сапраўдная,
Яны разкажуць усю праўду пра мяне,
Калі хоць хто здалее прачытаць іх спраўна.
Маё жыццё, радкі майго жыцця,
У іх уся я , і да сканчання неба,
І буду я пісаць датуль,
І хай, хто скажа,што гэта ўсё не трэба,
Пісаць я буду- покуль кроў кіпіць,
Пакуль рука трымае ручку гэту,
І нават сэрца хай бязрадасна баліць,
І хай душа не знае белага ўжо свету,
Пісаць я буду да сканчэння дзён сваіх,
Пакуль мае радкі мяне ратуюць,
Пісаць...я буду..я пішу...
Ну а што зробішь,што мяне не чуюць.