Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маёнтак

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Кніжку неяк гартаў і заўважыў Я гравюру сядзібы старой: Парк, палац, ліхтары, экіпажы – Самавіты і ўтульны настрой. Мне сказалі ў аддзеле культуры, Перарыўшы папераў запас: – Недзе помнікам архітэктуры Ваш маёнтак запісаны ў нас. Хоць маёнтак не мой, а паехаў, Як падлетак, – на злом галавы, Каб знайсці ад сучаснасці ўцеху – Вёскі, рэкі, лясы, паплавы… Як даехаў да той панарамы, Аж жахнуўся, бо ўсё на мяжы: Рэшткі некалі велічнай брамы, Дзе-нідзе дагніваюць лаўжы. І амаль за варотамі прама, Нельга нават прайсці напрасткі, Хмызнякамі парослыя ямы – Пэўна, некалі ззялі стаўкі. Цень пад шатамі парку былога, Пах трывожны сапрэлай травы. Дрэвы быццам трымаюць аблогу У гушчэчы старой крапівы. Дзве лістоўніцы тут засталіся – Могуць толькі яны нагадаць, Як прывабна алеі віліся. Сёння сцежак амаль не відаць. Каля сажалкі бруднай – альтанка, Што калісьці бялела шатром. На цагляных развалах – буслянка. Гэта дом зруйнаваны суздром. З рэчаіснасцю баўлюся ў жмуркі: Толькі вочы заплюшчу – чуваць, Як гучаць паланезы, мазуркі… Ды каго мне за ганьбу ўшчуваць? Мне спаткаўся мужык касавуркі Я спытаў, – хто тут ладзіў да нас? З несвядомасцю звыклай кузуркі, Ён паціснуў плячыма ў адказ. Хто тут жыў, самадур ці асветнік? Ён не ведаў, што з цягам гадоў Хараство ператворыцца ў сметнік, Знікне памяць і сувязь радоў… У сутонні буяе ажына, Ўсё навокал жалобна маўчыць. Прывяла да алеі сцяжына, Крушня побач – прысеў адпачыць. Захацеў прыкурыць недакурак І заўважыў, што рукі трымцяць, Бо разгледзеў, што гэта падмурак – Тут капліца стаяла, відаць. Між здзічэлымі купамі бэзу Дзірванелі старыя капцы… Вось якую дварцам антытэзу Ў рэшце рэшт парадзілі “барцы”! Ад экскурсіі ўласнай шалею… У паўзмроку – адразу няўцям – Цьмяны прывід вянчае алею. Не разгледзіш – званіца ці храм? Давядзі да паляны, алея, Нізкі думак маіх не парві. Там яліна самотна сумнее – Сілуэтам, як Спас на крыві… Сонны храм занядбаны навекі – Памаліцца і дзверы прымкнуць… Тут калісьці жылі чалавекі. Зараз – толькі смаўжы і жывуць. Пройдзе час, і загояцца раны. У архівы зарыюся я І дазнаюся, хто пахаваны! Ды баюся – Радзіма мая… 1999 Air Jordan