Не ў словах,
не ў залах,
не ў рамах
праўдай становіцца фарба.
Спрабуй паміж крыўдай і ранкам
застацца сапраўдным сябрам.
Не ў каве,
не ў жарце,
не ў мове
няма надзвычайнай шкоды.
Шмат злосці, крыві і зброі.
Так крыху вясёлай свабоды.
Не ў крыках,
не ў стратах,
не ў сцягах
не знойдзеш лагоднай веры.
Людзей падзяляюць межы,
халодныя муры і сцены
Не ў крылах,
не ў кулях,
не ў вежах
няма той простай адвагi.
З упартай надзеяй вылазяць
падпольныя яркія макі.
https://t.me/idyllic4