Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маладосць была, ці прыснілася?

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)
Маладосць была, ці прыснілася? Глядзіць бабуля на закаханых, Такіх прывабных, модна прыбраных. І бачыць сябе ў іх, ранейшую, Красуню вясковую першую. Маладзенькай, з яснымі вочкамі На спатканні бегала ночкамі, Дзявоцтва пара бесклапотная, Шчаслівая ды незваротная. З любым у велюме абвянчалася. Працы цяжкае не цуралася. І дзеткі-парасткі новыя Раслі, ёй на радасць, здаровыя. Колькі чакала яшчэ дарог, Ды старасць спадарыняй на парог, Не думала ў справах пра гэта- Журавы панеслі вясну і лета. Абарванае лісце вятрамі Падае-сцелецца пад нагамі, Іней срабрысты асеў на скронях, Моцы ранейшай няма ў далонях. Хапіла ў жыцці дабра і ліха, І разважае бабуля ціха: Так доўга жыву, што стамілася, Маладосць была ці прыснілася? 1999 г. NIKE