Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

https://probujdeniespb.ru товары оптом на пиломатериал от производителя.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1999

Сярэдняя: 3.6 (8 галасоў)

* * *
Час — вялікі манюка і злодзей вялікі,
падмане ён і ўкрадзе апошні рубель.
Ты навошта з нябыту мяне, час паклікаў
у жыццё нематы, каб пад ветрам грубець?

Пагаворым з табой, як мужчына з мужчынам:
Раскажы, клькі ўкраў, колькі ў зманы завёў?
Растлумач, дзе хаваюцца першапрычыны
і чаму ты нанова мяняешся зноў?
і, як, Вій, зазіраеш у сэрца вычыма,
разбураючы ўсё да таемных асноў.

Што ж ты, Час, прамаўчаў? Можа, з гонарам ты?
Бачыш гэты кулак? — пальцы зцісну да хрусту,
прыкладуся з размаху пад саменькі дых, —
Хоп!
Дзе ты ёсць!
Ты прапаў!
І навокала — пуста…



Сярэдняя: 4.1 (12 галасоў)

Спарадзіла мяне маці ў белы свет.
Апусціла на ламачча. След у след
Па карчах ды па балотах
Пацягнуўся я з ахвотай
За старой варажбіткай гарбатай
Ісціну сватаць.

Гаварылі: не гідзіся ты гарба,
Як дагоніш, аглядзішся –
Малада Жана-Ісціна…
Горб на спіне – гэта, браце, не бяда.
Торбу поўную не кіне,
Без пасагу не прынадзіш жаніха –
Вось і цягне, і скругляецца спіна.

Пасівелая аблудная карга
Захацела – апалудню прыкульгаў
Да старой варажбіткі гарбатай,
Думаў: ісціну сватаю…
Па карчах ды па балотах
З панядзелка да суботы:
“Што там?! Што там?!” – і ламота
У суставах,
Аж прыстаў я…

У нядзелю аглядзеўся –
Дзень святы –
І сумеўся:
Во брыдота!
Гэта ты? Ісціна?!
У цябе ж і спераду – спіна!



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Не сціхае вецер,
Моцна ў шыбы б’е.
Смутны, шэры вечар,
Штосьці не стае.
Не самкнуць мне вочы,
Свечкі не тушу.
На парозе ночы
Супакой душу.

20/11/99



Яшчэ не ацэнена

Беларусь, мая бедная мацi!
Што глядзiш з такiм болем нямым -
Не, любоў да цябе я не страцiў
Калi жыў у замежжы чужым

Нарадзiўся я не ў Беларусi,
Але тут - ўсе мае каранi
I што я беларус – ганаруся,
I сюды я нарэшце вярнуўся,
Каб цябе ад iлжы баранiць

Баранiць цябе словам i справай
I сумленнем сваiм баранiць,
Каб была ты такою дзяржавай
Дзе хацелася б кожнаму жыць.

Не вучыў тваю мову я ў школе,
Не складаў я iспытаў па ёй
Так чаму ж усё болей i болей
Да яе я гарнуся душой?

Ты глядзiш праз малое акенца
I пытаеш – а хто там iдзе?
I любоў да цябе у маiм сэрцы
С кожным днём ўсё расце i расце.