Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Малая радзіма...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Маёй роднай вёсачцы Градзянка,
што на Магілёўшчыне

Мая маленькая радзіма –
Кранаюць зорачкі лясы.
Куточак на зямлі адзіны,
Дзе чую продкаў галасы.
Кіёчак згорблены ля ганка,
Вакол матульчыны сляды…
Асірацелая Градзянка
Зусім ссівела праз гады…
За хатаю знікае хата,
Забыліся пра радавод.
І стала вуліца шчарбатай,
Як у старой бабулі рот.
Гады ляцяць, як тое лісце,
Ды я дагэтуль бачу ў снах:
Маленькі брацік у калысцы,
Пяшчота ў маміных вачах.
Мая задумлівая вёска,
Не збераглі цябе, прабач.
Як адляцяць у вырай весны,
Ты над душой маёй паплач…