Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маленькі сынок...

Яшчэ не ацэнена

Маленькі сынок...
***************************
Што зрабілася, брат?
Стаў зусім ты чужы...
Мы ж стаялі ў рад
На бацькоўскай мяжы.

Ты малодшанькі быў,
А таму пестунок.
Бацька ўсё гаварыў:
"Мой маленькі сынок!"

Падкідаючы ўгору
На дужых руках.
І падскокваў падворак,
Мінаючы дах.

Захінала матуля,
Як птушка, крылом...
Вырас з ейнай кашулі,
Цесным стаў яе дом.

Не глядзіш ты цяпер
У яе нават бок.
Чалавек. а ці звер
Ты, маленькі сынок?..