Затулі мяне ў росныя ранкі,
Кінь на плечы світальны туман.
Сустракай мяне, мама, на ганку –
Толькі ты зразумееш мой стан.
Ты адна мне надзею падорыш,
Забярэш палавіну турбот,
Дапаможаш у радасці, горы,
Выйсце ўкажаш з жыццёвых нягод.
Ты, як зорка, што шлях асвятляе,
Нібы рэчка, што кліча удаль.
Тваё слова ў жыцці акрыляе,
Сэрца – ветразь на грэбені хваль.
Затулі мяне ў росныя ранкі,
Кінь на плечы світальны туман.
Сустракай мяне, мама, на ганку –
Толькі ты зразумееш мой стан.