Чалавечая мара-
Гэта сон, летуценне,
Бы няулоуная хмара
Ці надзеі здзяйсненне.
Гэта позірк дзіцяці
і лагодныя вочы,
Ласка шчырая маці,
Ззянне зорак уночы.
Мара - гэта старонка
Надрукованых літар
і адбітак пярсцёнка
На жыццёвай арбіце.
Гэта слова натхнення,
Непарыунае з дзеяй.
Мара - гэта імгненне,
Мара - гэта надзея.