Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Надзея Філон

Сярэдняя: 2.4 (10 галасоў)
Дзіця заснула на маіх руках… Яно ляжыць маленькае такое, Але ужо адчуць паспела жах, Адрынутасці боль і сэрца злое. Ласкавы будзьце, адкажыце мне, У чым жа гэта немаўля павінна? Яму матулі роднай не стае, І бацька не пакліча яго: ”Сыне!” І не абдымуць з цеплынёй яго, Пяшчотныя заўсёды рукі маці… Адрынуты… Гляджу з нямой тугой На пакалечаны бацькамі лёс дзіцяці… New Nike Shoes


Сярэдняя: 3.2 (17 галасоў)
Чалавечая мара- Гэта сон, летуценне, Бы няулоуная хмара Ці надзеі здзяйсненне. Гэта позірк дзіцяці і лагодныя вочы, Ласка шчырая маці, Ззянне зорак уночы. Мара - гэта старонка Надрукованых літар і адбітак пярсцёнка На жыццёвай арбіце. Гэта слова натхнення, Непарыунае з дзеяй. Мара - гэта імгненне, Мара - гэта надзея. Racing Archives


Сярэдняя: 2 (8 галасоў)
Праз пальцы прапускаю я пясок, Пясчаны колер мне казыча рукі І чуюцца, як быццам, незнарок, Яго сыпучыя, як шэпт празрысты, гукі… Напамінаюць аб часах яны, Што я ў жыцці губляю выпадкова. Так хочаца прызначаныя дні Пражыць яскрава і беспамылкова. Adidas NMD Boost


Сярэдняя: 2.2 (5 галасоў)
Чаканне. Спатканне. Вітанне. Размова. Без слова На мове Кахання. Світанне. Чаканне. Nike Shop