Водгук на працу святара
Марнасць марнасцяў…
Эклезіяст і мара…
Я прагну духоўнай вартасці,
Гэта душэўны шлях хмараў.
Мара ў жыцці, вечныя даброты.
Валадарства нябеснае.
Гэта духоўныя цноты.
Гэта трыванне і жаданне вады прэснай.
Упрыгож сваё жыццё.
Супермаркеты і лісток са спісам рэчаў.
Я маленькае Пана дзіцё,
Бог маё сэрца засведчыў.
Марнасць і хвароба душы.
Фама Аквінскі і радасць.
Я іду ціха па шашы.
Душа прагне цябе, вартасць.
Зло, існаванне багатых людзей.
Суцяшэнне вашае,
неупарадкаваная прывязанасць.
Прагне душа людзей.
Добрае багацце і пакута – паша.
Смага сапраўднасці.
Учынкі прагнасці і Фармальнасць з’явы.
Я адчуваю ахвярнасць,
Нябёсаў і крыжа праявы.
Памылкі і прыпавесць пра багацце.
Матэрыяльнае і смерць.
Памылка: як жыць прасцей.
Як выратаванне для душы мець.
Чалавек і памылкі неразумныя.
Душа і пакута.
Гэта натхненне суму.
Я пеклам трывання да крыжа прыкута.
Не жыццё і Евангелле.
Матэрыяльныя даброты.
Я не хачу гарэць у гіене.
Гэта любові светлай цноты.
Жыцця працяг і разуменне.
Мудрасць і падрыхтаванасць.
Сэрца і скарб праменняў.
Гэта крыжа ахвярнасць. 03.08.2025