Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Rating All.BY

Таццяна Тамашэвіч

h

Яшчэ не ацэнена

25.08.2024 Нядзеля
Пане, я ў лучнасці з Табою.
Пане, я кахаю Цябе.
Сэрца пранізана самотай і болем.
Я знітаваная ў дзён барацьбе.

Сумны ружанец, адвечны і цудны.
Сумная повязь журлівых часоў.
Вымый мяне ад гвалтоўнага бруду.
Каменнем змерай жоўты пясок.

Светлая радасць дыхання з Табою.
Светлае шчасце самоты й тугі.
Ты, Пане, святасць з пяшчотай і болем.
Ты адплаціў за самоту й даўгі.

Пане, я ў лучнасці з Ружанцам і Крыжам.
Пане, Ты ў сэрцы жывы і святы.
Ты маёй думкі аснова і стрыжань.
Пан мой, надзея мая – гэта Ты.



Яшчэ не ацэнена

Гефсіманія – сад аліўны.
Кроплі пота крывавыя.
Мы з Табою быць разам павінны.
Твая кветка жыцця не марная.

Ты паэт у абдоймах сусвету.
Я Твой ціхі журботны анёл.
Тваё Сэрца Галгофай сагрэта.
Твае вочы – зораў лён.

О, каханне маё і нястача.
Я прыношу Табе супакой.
Маё сэрца ад радасці плача.
Зоры ззяюць расою наўкол.

На пялёстках маіх рубіны –
Гэта Кроў Тваіх светлых дум.
Я з Табою памерці павінна.
Выбач мне маіх словаў сум.

Гефсіманія – смутак і праца,
Час для шчырых і светлых начэй.
Ты жыцця майго лепшы дарадца.
Тваё Сэрца пярыны мякчэй.

Пацалунак атрутны сяброўства
Я трываю разам з Табой.
Не кахаць, не любіць вельмі проста.
Адчуваю Твой, Пане, я боль.

Гэта Кроў адзіноты пачуцця.
Ты нявінны душою сваёй.
Ты вясны жывое сугучча.
Я так прагну быць кветкай Тваёй.

Пацалуй Душою пялёсткі.
Дай мне крылы да Неба ўзляцець.
Гэты шлях на Галгофу няпросты.
Дай мне радасць у Сэрцы мець.

Гэта горыч мая і нястача.
Зразумей пацалунак Душы.
Хто прадаў Цябе, той не бачыў
Сваё сэрца з нябёсаў вышынь.

Гефсіманія – шлях Твой журботны.
Келіх праўды выпіць да дна.
Ты амыў мае раны потам.
Ты прыйшоў. Я была адна.

Ратаванне. Жывое збавенне.
Твой святы і пачэсны шлях.
О. паэт, я Тваё натхненне.
Ружы сумнай я боскі прах.

Ля Крыжа стаю ціха, Каханне.
Я ўміраю разам з Табой.
Ты святой малітвы дыханне.
Ты і радасць прымі, і боль.

Дзе ты, неба жывое трыванне?
Дзе ты, існасць маёй Душы?
Я кранаю пялёсткі ў чаканні.
Ты прыйшла ізноў да Імшы.

Я вішу на Крыжы і веру
Ў светлы попел Твайго іства.
Дай мне аркуш жывы паперы,
Каб саткаць дабрыню хараства.

Адчуваеш мяне сваім сэрцам.
Разумееш самоту і боль.
Я так прагну табою сагрэцца.
Я Твая ў рубінах соль.



Яшчэ не ацэнена

** *
Крыж – гэта радасць кахання.
Крыж – гэта шчасце душы.
Крыж – святасць першага сэрца кранання.
Крыж – гэта шчасце святой Імшы.

Крыж – гэта ты ў сутоннях спавітага сонца.
Крыж – гэта я ў нябес сіняве.
Ты вялікі Хрыстос, Божа моцны.
У Табе мая прага вышынь ажыве.

Дзе ты есць? Я шукаю нядолі.
Дзе ты есць? Я шукаю журбу.
Мае сэрца прагу нябесаў спатоліць.
Я шукаю Цябе менавіта таму.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

* * *
Маей маці

Водар клёну і фіялкі,
Тонкай шыі мяккі згіб –
У дні сягодняшнім ад малку
Быццам вобраз твой адліт.

Твае рукі пахнуць светам,
Вочы срэбнаю расой.
Ты зімой як краска лета,
Песня шчасця нада мной.

Я ж ніколі не паклічу:
Мама! Мама!.. я не лед,
Толькі яркай, стромкай знічкай
Не зламіць мне часу гнёт.

Мама, мама дарагая!..
Клён, фіялка, тонкі згіб…
Я жыцця твойго не знаю,
Шлях твой ад мяне закрыт.

Невымоўным ціхім ценем
Ты вартуеш мой спакой.
Як жа многа не паспелі
Мы сказаць адна адной.

Адзінокай, кволай веткай
Прарастаю з-пад зямлі,
Да нябес гляджу нярэдка:
Кажуць зоркай стала ты.