Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мароз

Сярэдняя: 3.5 (17 галасоў)

Зiма. Завеi дзень задзьмулi.
"Прыняўшы" "з лёдам грамаў сто",
шчыпач-мароз (не, не дзядуля!)
вужом палез...
пад палiто.

Спярша дзяўчыны (цi кабеты?),
пасля мужчыны ("Гэй, мiнак!") —
патэставаць, хто як адзеты
("Бо як абуты
бачна й так!").

Пасля, нахабнiк, (Што, "пашарыў"?
Усiх развязнасцю патрос?)
прайшоўся "экскурсам" па тварам
("зусiм нявiнна"!):
шчокi, нос...

Расцалаваў (кiдай дурэць-та!)
у шэрань веек, бровы, лоб...
I раптам, пэўна, ўшчэнт угрэты,
спаць завалiўся —
у сугроб.