Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марынка

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Жыла-была Марынка, Капрызная дзяўчынка. Яна аднойчы маме Гаворыць са слязамі: - Прыгожыя, цудоўныя Імёны маюць дзеці. Марынка ж – непрыгожае Імя на цэлым свеце. Задумалася мама На нейкую хвілінку, Пасля лагодна кажа: - Ідзі гуляй, Марынка. Тым часам я прыдумаю Табе імя другое… Як вернешся, пагутарым, Параімся з табою. Марынка выйшла ў двор. Шуміць за вёскай бор. Махнуў ён ёй хусцінкай – Зялёнаю галінкай. Пакуль у бор ішла, Усім дапамагла: Суседскай бабцы Полі Прыгнаць гусей з ракі, А цётцы Антаніне – Пазносіць агуркі. У дзядзькі Апанаса Курэй прагнала з град, Дзядулю Стасю хутка Паленцы склала ў рад. Марынку ўсе хвалілі І так ёй гаварылі: «Марынка – малайчынка, Цудоўная дзяўчынка!» Марынка паўз таполі Ідзе, глядзіць вакол. Пушынкі, як сняжынкі, Прад ёю сцелюць дол. Здалося тут Марынцы – Іх голас, як жывы: «Хутчэй, хутчэй, Марынка, Лаві ты нас, лаві! Марынка – малайчынка, Цудоўная дзяўчынка!» Ў бор ідзе сцяжынкай, Там – верас, там – чабор. І чуе, бы пяшчотна, Ласкава шэпча бор: «Уніз зірні, Марынка, Вунь – збоку, вунь – далей Сунічкі і чарнічкі, Каштуй, каштуй смялей! Марынка – малайчынка, Цудоўная дзяўчынка!» Ад радасці Марынка Ані не чула стомы. Шчаслівая дзяўчынка Вярталася дадому. Ледзь дзверы адчыніла І крыкнула з парога: - Мамачка, не трэба Мне імя другога! Adidas Yeezy


Усё пра мяне)))

Усё пра мяне)))