Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мастак-сакавік

Яшчэ не ацэнена
Белыя коні у вырай лятуць Разам з вятрамі Пагоні, Нашыя мары схаваліся ў хмары, Зьніклі ў нябёсах, зімовым гушчАры. Кулі у скроні страляюць ды б'юць, Шыбініц войска і хворае сэрца Апошніх "індзейцаў" канкіста. Зьмяшаюць з атрутай ды п'юць, Сьпяваюць аб тым, што нячыстая сіла Святым уваскрэсне пачаткам, Магіла у твар нам кідае пальчатку. Слёзы вясны адшукаюць крыніцу З яе каб напіцца, маліцца ды біцца. Шалі вясны зноў напоўнюцца жалем Аб тым, што калісці забілі сумленне І на прадвесні ўсе вернуцца песні Згарэўшыя лісццем, якія згубілі... Адчынюцца дзьверы, за імі не зьверы, Калі ў сэрца грукаць пачне адраджэнне. Анёлы вясны ўздымаюць харугвы Язычніцкіх капішч, касцёлаў паганства, І бел-чырвон-белыя сценаў малюнкі Мастак-сакавік загарнець у пакункі. Падорыць краіне ён пэндзаль-заклён, Святынямі спыніць ён "п'янства"-праклён. Мастак-сакавік ў нашым сэрцы жывець, Мастак-сакавік Беларусь не прап'ець. Accessories