На бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты,
 На шчасце і ўдачу пасеяла маці зярняты.
 Калі дачакаецца маці з тых зерняў усходу,
 Сын прыйдзе з паходу,
 Са славаю прыйдзе з паходу.
Дарэмна ўздыхала,
 Чакала
 I шчасця, і долі, —
 Упалі зярняты
 На камень шчарбаты
 У полі.
Дарэмна здалёку
 Паўнюткія вёдры цягала,
 Той камень у спёку
 Вадой і слязьмі палівала.
Да кроплі іх выпіў задымлены
 Камень пякельны:
 Два леты кіпелі на ім яны,
 Як на патэльні.
Ля каменя ўпала
 Цярплівая маці ў знямозе,
 У роспачы скардзіцца стала
 Знаёмай дарозе:
 «Пачуй мае словы,
 Улашчы свой камень суровы,
 За гэта вярбою
 Гатова я стаць над табою.
 Твайго пешахода
 Я ў засень ад спёкі б хавала,
 У час непагоды
 Ад бур і дажджоў засланяла;
 Старымі рукамі
 Твой дол падмятала б штодня я.
 Улашчы свой камень,
 Дарога мая палявая».
Сказала дарога ёй:
 «Скардзішся, маці,
 Дарма ты,
 Не ўзыдуць зярняты,
 Бо ўпалі на камень шчарбаты.
 Не першая ты
 Каля камня заходзішся з жалю,
 Не раз на ім сеялі, але ні разу не жалі.
 На нашыя нівы
 Яго закацілі чужынцы;
 Чужы і маўклівы,
 Даўно ён ляжыць пры гасцінцы.
 З-за Буга яго
 Закацілі і кінулі ў полі,
 Каб сына свайго
 Не дажлалася маці ніколі.
 Не ўзыдуць зярняты
 Ні ўвосень на ім, ні вясною,
 Пакуль ён не стане зямлёю,
 Закляты табою».
З дарогі ўставала
 I каменю маці казала:
 «Вады табе мала
 I матчыных слёз табе мала,
 Цяпер я крывёю
 Сваёю
 Цябе праклінаю:
 Ты станеш зямлёю,
 А каменем стану сама я».
I тройчы такою
 Кляцьбою
 Той камень пракляла.
 Стаў камень зямлёю,
 Сама ж яна каменем стала.
На камні былым пры дарозе
 Узыходзяць зярняты.
 Вяртаецца сын па дарозе
 З паходу дахаты.
 
        	
Дрэнна. Куляшоў забраў
Дрэнна. Куляшоў забраў гатовую ўжо фабулю народнай баляды й абцяжарыў яе сваім пустаслоўствам. Кшталтуе ён дужа цяжола, і цяперашнія вучні маюць з гэтым цяжкасьці ў школе.
У школе, якая не разьвіццю Мысьлі служа, але ка-знае-чаму.
Скинте мастацкия сродки
Скинте мастацкия сродки
На мой погляд - самы выдатны
На мой погляд - самы выдатны з твораў А. Куляшова. Калі яго чытаеш - сэрца зжымаецца і хочацца плакаць.
Гэта ж эпас, тутэйшая
Гэта ж эпас, тутэйшая сага.
Гэта вышэй за звычайны верш.
Як тут можна разважаць катэгорыямі падабаецца-не падабаецца?
выдатны верш, закрануу.
выдатны верш, закрануу. Дзякуй аутару!