Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Матуля да сына прыехала...

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
Здаецца, нядаўна, здаецца, учора Ён быў яе любкай, уцехаю, А сёння старая матуля у горад Пажыць да сыночка прыехала. Сыночак, як лялька, сыночак што трэба, Матулі б ім толькі і цешыцца. Ды вырас, як кажуць, пад самае неба... (Аб рыфму язык так і чэшацца.) Хоць часам сціскаецца сэрца матулі, Ды з думак благое ўсё гонячы, Маленькага ўнука і песціць, і туліць, Пра штось з ім няспынна гамонячы. Малы ж, пасля працы бацькоў як убачыць, Штось бабчынай мовай ляпеча ім. Тут тата адразу сыночку зазначыць, Маўляў, сваю мову засмечваеш. А здарыцца: суп ці там боршч недасолен, He скажа па-шчыраму ў вочы ёй. А ўсё штось капыліцца, ўсё нездаволен, Ад міскі свой нос адварочвае. Сыночку ж нязвыкла, сыночку аж смешна, Якая з матулі кухарка тут? — Пюрэ — ў яе каша, амлет — дык яешня, I нат эскалоп заве скваркаю. Другія вунь маці пра новую моду Вам выступяць з цэлай прамоваю. Яна ж вечна з хусткаю пад падбародак, I ўсе ў яе звычкі вясковыя. Няйначай, душа ў сына чэрстваю стала, Забыўся пра ласку ён матчыну. А колькі ж матуля начэй недаспала, Каб век ён не знаўся з нястачаю! — Ідзіце, мо разам што выпіце, з'ешце, — Свой такт пры гасцях ён паказвае. — Нічога, сыночак, я потым, нарэшце, — Гаворыць матуля ў адказ яму. На покуце ж месца пачэснае — скону, Спрадвеку належыць па праву ёй. Дык хай жа няпісаным будзе законам Святое вось гэтае правіла!adidas