Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Матылёк

Сярэдняя: 3.7 (28 галасоў)

Замкнуў яму я горла, да таго ж
Другой рукой над ім занёс я нож.

Як ён баяўся, гледзячы ў нябыт!
і плыў, і плыў з вачэй яго блакіт.

Ніхто ўжо быў ён і нішто, мярцвяк,
Мой вораг, ненавіснік мой. Аднак

3 дзяцінства, з лугавіны ля ракі
Блакітныя ўзляцелі матылькі.

і сеў яму на вейка матылёк.
Я кінуў нож і адпусціў замок.



Ты лепей богу не

Ты лепей богу не грашы,
Заўсёды праўду ты пішы,
Пішы об тым, як мы жывем,
Што мы ядзім і што мы п’ем.
Пішы пра кошак, пра сабак,
Пішы пра то, што ў нас не так.
Пішы пра іншых ты звярэй,
А ці шануем мы людзей?
Пра то пішы, якая ўлада,
Ці паважаць яе нам нада?
А мо дзяржава для народа!?
Якая ж нам с таго выгода?
Праўдзіва толькі ты пішы,
І болей богу не грашы.

Гайдукевич

Гэты верш Някляева напамінае

Гэты верш Някляева напамінае яго аўтабіяграфічнае апавяданне пра тое, як садыстычна ён забіваў котку. Шкода і коткі, і матылька, і... Някляева.