Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая думка

Сярэдняя: 4.8 (18 галасоў)
Як вецер, як птушка, дзе сонца, дзе зоры, Так рвецца, нясецца ўдаль думка мая; Абымецца з небам, пакоціцца ў мора, Ў вялікае мора людскога жыцця. I ўдарыцца ў сэрца так смутна, балесне, - Як лісцем віхура, так ім скалыхне, Так ім закалоціць, аж выклікне песню... Ўжо з песняй ляціць зноў да зор к вышыне. Запеўшы пахвалай нязведанай далі, К вядомай павернецца долі людской; Адсвеціцца ў слёзах, як свечка ў крышталі, Ды ў свет зноў за сонцам, за новай зарой! На небе свабода, святло і прыволле, – А думцы замала: няма там людзей; Людзей на зямельцы спаткае даволі, Дык сонца і воля не свецяць тут ей... I так без упынку, то к небу – дзе зоры, Нясецца, як птушка, ўдаль думка мая; То скоціцца ў мора, ў вялікае мора Людскога, забытага шчасцем жыцця.Air Jordans


Вельмі прыгожы верш

Вельмі прыгожы верш