Адна любоў засталася ў сэрцы,
Адна каханая ў маім жыцці.
То Беларусь мая… не верыцца,
Што без яе змагу плысьці.
Вярнуцца ў яе ўлонне
Мара лёгкая мая.
Пражыць на ёй, як птушка, вольным.
Пражыць, каб толькі не дарма.
Адна любоў засталася ў мяне,
У вачах маіх светлая вера.
Што голас свабодай хлыне,
І хмары сыйдуць плямай шэрай.
Яна цяпер прыціхла, быццам,
Пакрыўдзіў дужа хтось яе.
Яна ўсмешкай не іскрыцца,
Яна прыціхла ў журбе.
Мне хочацца яе прытуліць,
Сказаць ёй ласкава і ціха:
“Ты больш не сумуй, будзем жыць!
Мы спалім усё смецце і выганім ліха”.
Цябе палюбіў я здаўна,
Бо рос на паветры тваім.
Хмялеў ад прыроды, як ад віна,
І раннем я піў смугі дым.
Цябе я пакрыўдзіць не дам нікаму
І сэрцам заўсёды буду з табой.
І жыць без цябе ўжо не магу,
Прыму за цябе цяжкі бой.
Балюча бывае… я веру ў дзень,
Калі ты абудзішся ад цяжкага сну.
І з твару твайго зляціць шэры цень,
Убачуць усе тваю вясну.