Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая мелодыя - мой Мядзел

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Мая мелодыя, мой Мядзел -
У сэрцы за мільёны крокаў.
Люстэрка Мястра, мудры прадзед,
Без меж аддадзена аблокам.

Тут я шчаслівы і свабодны,
Анёлам ветразь песціць крылы,
Цябе яны заўжды бароняць
Ад крыўд у свеце мітуслівым.

Твае каты, твае платы,
Твае смаўжы ўздоўж балоцца,
І туманы, і халады
Мілей за поўдзень з яго сонцам.

Ты сустракаеш рэчкай Дробня,
Гасцінным водарам таполяў.
Ты гістарычны, але модны.
У табе ўспамінаў цёплых – мора.

Мажорна я з табой вітаўся.
У мінор гугнеў: “Да пабачэння”.
Калі ў чымсці звінаваўся,
Прашу ў цябе я прабачэння.

Адродзяцца, я веру, вежы,
Што герб твой мае велічавы.
На Замку паабкосяць межы,
Што зараз крыху адзічалі.

Красуй на шчасце, родны Мядзел,
Тулі сумленных жыхароў,
Каб, як буслоў гняздо на хаце,
Іх вабіла твая любоў.

Мая мелодыя, мой Мядзел -
На ветлых вуснах спелым мёдам.
Хоць лёсам выпала быць Мінскім,
Але душой адсюль я родам!