Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Павел Місуна

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)

І сапраўды, калі б жыццё давалася так лёгка:
Навошта нам тады яно, быццё – адвечная палёгка?
Не бачу сэнсу я ў такім жыцці, што як піццё без смагі,
Як лес без дрэў, як спеў нямы, як рэч, не вартая увагі.



Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

Ізноў патрыёта муштруюць за сцяг,
Пра які яшчэ толькі Скурко, а не Танк,
Прыгадваў узнёсла ды з гонарам так:

“Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час,
Пад сцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас.”

Паэта радкам без дэкады стагоддзе.
А голас праз дрот усё крычыць: “Хопіць, годзе!”,
Бо чалавечая годнасць не ў згодзе,
Што дух пераможны пакуль не ў свабодзе.

Хтось лічыць Сізіфамі тых, хто на дах
Вывешвае, цемру руйнуючы, сцяг.
Але ён з туману, нібы той маяк,
Які для мільёнаў і сімвал, і знак,
Фарватэр высвечвае ў ясных вачах
З багны, з дрыгвы ў Беларушчыну шлях!



Сярэдняя: 3.2 (14 галасоў)

Асалода ад жыцця,
Гукі родныя зямлі,
І вяртае з небыцця
Дакрананне да раллі...

Конь упрэжаны сіпіць.
Паслухмяны плуг дрыжыць.
Знізу ўверх і зверху ўніз,
Баразна жыцця імчыць.

Ёсць у разоры глыбіня.
Шлях струной пяе, звініць.
Так адразу, а пасля
Трэба трошачкі спачыць.

Толькі паўзу не цяні,
Не лянуйся зноў паўстаць.
Плюнь, каб змазаць мазалі,
І наперад хлеб шукаць.

А калі не маеш моцы,
Трэба мудрасць прыгадаць:
Той шчаслівы, хто ахвочы
На сваіх валах араць.



Яшчэ не ацэнена

Хлопчык свабоды з беларускасцю ў згодзе шукаў Беларусь на мапе ў 18 годзе...
Падлетак, што быў з дыктатурай не ў згодзе, шукаў Беларусь на мапе ў 37 годзе...
Сівы дзед, што ГУЛАГу адвесіў па мордзе, шукаў Беларусь на мапе ў 53 годзе...
Дочкі й сыны тых, хто жыў не ў свабодзе, знайшлі Беларусь на мапе ў 90 годзе...
Беларусы, каб быць з справядлівасцю ў згодзе, шукалі Беларусь на мапе ў 20 годзе...
Немаўля, што народзіцца тут праз стагоддзе, Беларусь адшукае ў сваім радаводзе?