Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая Радзіма!

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Мая Радзіма! Як ты міла!
Твае прасторы сэрцам не абняць!
Табой жыву… Мая Радзіма!
Табе хачу жаль сэрца расказаць!

Пра нашы згубленыя нівы…
Пра цяжкі лёс тваіх сядзіб…
Пра… «родны кут, як ты мне мілы»…
Ужо радзей цяпер гучыць!

Пра нашы згубленыя творы…
Гісторыі забытыя шляхі…
Як мы не маем роднай мовы…
Якую продкі неслі праз вякі!

Але я ведаю, что болей…
Такога краю не знайсці….
Дзе лётаюць буслы над полем…
Дзе знойдзем зноў спакой душы!

Таму жыву табой Радзіма!
Таму так сэрца за цябе баліць!
Народ павінен быць адзіны!
Каб край наш родны не згубіць!