Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая Радзіма

Яшчэ не ацэнена

О Беларусь, мая Радзіма,
Няма на свеце месца прыгажэй,
Чым наша роднае Падзвінне,
Чым Нёман з Прыпяццю тваей..
Тут ўсё навокал сэрцу міла
І цешыць вочы хараство
Амшалай пушчы густалістай
І рэк адвечных чараўство..
Тут вабіць сэрца сінь азёраў
І васількоў жывы блакіт
Сярод бясконцых ніў прастораў,
Пад ценню гаманкіх ракіт.
Чаруе сэрца срэбным звонам
Тут гоман пушчаў і дубраў:
Шапочуць дрэвы вечнай мовай
Пад спевы ветрыку і траў..
Чаруюць сэрца тут прасторы
Красою рэк, бруеннем вод,
Дзе на світанку, як у моры,
Знікае зорны карагод..