Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Месяц май"

Сярэдняя: 3.7 (9 галасоў)

"Месяц май"
Месяц май.Вясны разгар
У небе купкі рэдкіх хмар
На зямлі бела-зяленай
Цеплы ветрык лашчыць твар
Бэз цвіце і гоніць хвалі
Як нябачную раку
Пах плыве ў сіняй далі
Водар кружыць галаву
На галінках белы цвет
Як ад снега зімні след
Промні сонейка ў акне
Над зямлею пар плыве
Адагрэлася зямелька
Зерне просіць,толькі дай..
Пройдзе дзень,а мо нядзелька
І бяры,і засявай
Першы дождж прайшоў нядаўна
І адвечны ход жыцьця
Траўку,лісцік выгнаў спраўна
К небу з сонцам з забыцьця
Крочыць май такі бліскучы
Яркі,сонечны,пявучы
У белай пене ад садоў
Рай зямны з чароўных сноў.