Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Метаноя

Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)

Усё адносна?
Праўда, ўсё адносна?
Дык аднясі душу ў былое, час!
Дай параткаць па-новаму на кроснах
тканіну лёсу — лецейкі і вёсны —
у дэлiкатны шоўк альбо атлас.

І перакроіць "сікаснае накась"—
"ноў хаў" няўмелай некалі рукі,
які не варты ўвагі і адзнакі,
у светланоснай тканкі апранаху —
адзенне духу й плоці — на вякі.

І тым натхніць на прагу метаноі
усіх, хто ў рыззі нiбыта жыве —
бо нам ісці дарогаю адною:
шляхом вяртання мертвага ў жывое
праз перамены — ў сэрцы, ў галаве.