Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мілане

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Цемра зыходзіць у бясконцы шлях,
Калі нараджаюцца дзеці.
І яркім промнем упрыгожвае дах
Святло адзінай у свеце.
Дачка, як працяг, як сэнс жыцця
У снах мне з`яўлялася, у думках.
Ты- зорка, ты- лялька, маё ты дзіця,
Ты- скарб патаены ў клунках.
Цябе я шукала ў кішэнях начы,
У мроях, у летуценнях.
Ад стомы хацелася мне ўцячы
І адпачыць ад сумненняў.
Ды мне падарункам адкрыўся той дзень;
Нябёсамі падаравана.
Тваё нараджэння святочны прамень,
Мая дачушка, Мілана.

25.05.2013