Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МiЛАШЫ

Яшчэ не ацэнена

Прапалi з карты Мiлашы
(Прапалi – бы са свету),
Але гайдаюцца ў цiшы
Бярозкi – дрэвы-спарышы –
Цвiтуць вясной ранеты.

На ранку ў росным вiшняку
Зязюля маладая
Мне падае як земляку
Сваё знаёмае “ку-ку”,
Аб будучым гадае…

i хоць навокал нi душы,
Тут свет лунае боскi…
Не, не прапалi Мiлашы,
Бо гэта – вобраз вёскi!..

Бо гэта блiзкая зямля,
Дзе кожны кусцiк родны.
Сюды вярнуся я здаля,
Як дождж на грады дробны.

Вярнуся, каб сказаць даруй,
Зязюлi (што гадае)
За тую дзiўную пару,
Дзе асачыў рабiн зару…
Дзе мама маладая.