Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінская балада

Сярэдняя: 4.8 (9 галасоў)

"Люблю мінчанак маладых,
Ад іхніх ног займае дых..." —
Гаворыць сябра, і ўздыхае,
I поўны келіх выпівае.
I сёння бар яму, як рай.
Музыка, грай! Музыка, грай!
I не глядзі, што мы п’яныя,
Галоўнае, што мы жывыя
I разумеем прыгажосць.
А ў прыгажосці — д’ябал ёсць.
— О як бы іх я распранаў!
О як бы іх я цалаваў! —
Гаворыць сябра, вар’яцее
І многа п’е, а піць — не ўмее,
Але ўсё ж помніць пра дзяўчат.
На іх кідаючы пагляд,
Зноў поўны келіх налівае.
Душа жыве, душа спявае:
— Люблю мінчанак маладых,
Ад іхніх ног займае дых...



Добры верш, мы з сябрам

Добры верш, мы з сябрам пасмяяліся!

Вось жа піша хлапец,пра

Вось жа піша хлапец,пра знаёмае,кожнаму,і ня трэба "сарамліва" вочы адводзіць,
"партрэта" сярэдняга маладога "героя нашага часу" атрымалася. Верш...