Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінская ікона Божай Маці

Сярэдняя: 2.6 (10 галасоў)
"...Толи по воде,толи против воды чудесным образом, или на реке Свислочи под замок встал,а светом необычным с себя исходившим выданный,от обывателей места с воды добытой, и до Церкви Замковой года 1500 дня 13 августа был сопровожденный." Са старога летапісу Агняся вочкамі акенцаў, Як добры сябра на мяне Глядзіць мой горад.І на сэрцы Так цёпла-цёпла настае. На вечаровую прагулку Пайду я з мэтаю прастою: Прайсціся па любімых вулках, Каб адпачыць крыху душою. Па іх хадзіў мой прадед строгі У капелюшы і сурдуцэ. Амаль што тою жа дарогай, З кійком фарсістым у руцэ. Мой Мінск стагодзямі мяняўся. Быў ўвесь разбіты ў вайну. Але дух горада застаўся Такім,як быў у даўніну. І дзіўна-вось іду Нямігай. Па набярэжнай удоўж ракі,- І памяць бы гартае кнігу, Што тут пісалася вякі. Але з усіх нямых пытанняў, Што памяць думке задае, З усіх пранізлівых паданняў Адно кранае сэрца мне. Калісці,пяць таму стагодзяў, Калі мацней быў ход ракі, І нават сонца на ўсходзе Круглей шырыла бакі,- Заззяў прамень па-над вадою. І так пранізліва святло Прабіла ўсё,нібыта зброяй, Што нават бачна стала дно. Што гэта? Прывід? Здань якая? Што можа моцна бавіць так? Тут нехта кажа:"Не,Святая Ікона гэта.Боскі знак". І,бы ў Святла таго ў палоне, Вачэй не можна адарваці. На прыбліжаючай іконе Стаў бачны вобраз Божай Маці. Паклікаўшы айцоў царкоўных, У вялікім страху,люд набожны, Пасля малітваў і песень доўгіх Узнёс ікону асцярожна. І паплыло над галавамі Ад самай Свіслачы-ракі: "Хай будзе Маці Бога з намі На ўсе астатнія вякі! Народ наш шчыры і цярплівы Вякамі ад пакут стагнаў. І Бог магутны,уласцівы Ікону,як надзею,даў". Не адгарнеш старонкі тыя... Лісты рассыпаліся ў прах. Якая ў сэрцы настальгія Па тых пакутлівых гадах! І зноу збірацца ў падарожжа. У Святы сабор штодня іду. Перад іконай Маці Божай Паклоны ўдячныя кладу. Accessories