Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінскія хронікі. Хроніка дэмаграфіі.

Сярэдняя: 3.2 (10 галасоў)

- Занадта шмат на Беларусі
беларусаў…
…задумаўся аднойчы шурык-Пан…
І цераз сіта КДБ
пачаў прасеіваць-пратрусіваць
насельніцтва:
адных – у турму,
другім - у мазгі дурман,
каб працавалі на Яго карман.
Астатнім:
- Палкай міліцйскай пагражу!
…дык многія пабеглі за мяжу…
Сямнаццаць год “няспыннай працы”
прынеслі доўгачаканы рэзультат.
Статыстыка,
яна ўсё ж мае рацыю.
даклала,
што насельніцтва паменьшылась…
На шмат…
Раджаюць менш,
жывуць нядоўга,
Працуюць,
як не на сябе…
Тады звярнуўся “праваслаўны-атэіст”
да Бога:
Дапамажы,
я ж “бацька” іхні,
я ж з імі так не па злабе…
Яны ж мячту маю
аб маім Царстве гнобяць!
Я ж іх вучу, дурное быдла:
Як працаваць,
Як спаць з чужымі бабамі…
Дзіцёнак кожны трэці ў Беларусі – мой!
Ня могуць…
Падустаў вучыць, абрыдла…

Бягуць халопы, дохнуць,
Божа ж мой…
Чакаў адказу шурык-пан ад Бога…
А Філарэт махаў кадзілам…
Але, маўчанне…
Сувязь з Богам “падзавісла”…

Бо - не бывае “-
праваслаўных-атэістаў”,
як не бывае –
вэгэтэр’янцаў-кракадзілаў…

Не атрымалась “праваслаўным” быць…
- Цяпер на Бога ў злабе я!
Як “атэіст”
займуся дэмаграфіяй.
Панасялю на Беларусі
з Азіі плябеяў.
І з азіятаў будуць добрыя халопы,
...калі патрафяць...
Замыслена і зроблена -
зямелька ўся
чужынцам раздаецца:
іранцам,туркам,
кыргызцм і карэйцам...
а,асаблівейшы,кітайцам…
А беларусам тут - ня будзе месца!

27 февраля 2012г.