Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мірскі замак

Сярэдняя: 3 (5 галасоў)
Мірскі замак У памяць аб падзеях пачатку XVI стагоддзя Знакаміты Мірскі замак, помнік архітэктуры пачатку XVI стагоддзя, будаваў, асцерагаючыся набегу крымскіх татараў, лідскі стараста Юрый Ільініч. Прататыпам замка ў Міры паслужыў добра вядомы старасту замак у Лідзе. Баіцца Ільініч татараў – і замак у Міры будуе: калі панахлынуць навалай, то замак ад іх уратуе і будуць ляцець і куляцца ад замка батыры Гірэя. Узводзіць на сродкі сялянства, узяўшы крэдыт у яўрэяў. Узводзіцца замак у Міры. Яму прататыпам стаў Лідскі, што лідскаму старасту мілы, што лідскаму старасту блізкі. Нямала муры маладыя ад лідскіх – старых – перанялі: муроў вышыня, форма – тыя ж, такі ж і па матэрыяле, такая ж яго галерэя. Ён – удасканалены Лідскі, замінка для войска Гірэя, ягоных татараў шматлікіх. У латах з камення цяжкога наш мірскі стаіць абаронца. Татарыну ён – перашкода, як лідскі калісьці – тэўтонцу. Air Jordan News