Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міска грэчкі і кубак кісялю

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)
Міска грэчкі і кубак кісялю Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне У першыя месяцы сваёй дзейнасці Лідскі камбінат харчовых канцэнтратаў пастаўляў кашы для патрэб часцей 3-га Беларускага фронту. Захаваліся ўспаміны былой работніцы прадпрыемства Соф’і Фёдараўны Купчанка аб тым, як у адным з цэхаў камбіната сустракалі Новы 1945 год. За вокнамі зіма лютуе. Па добрым леце паўздыхаўшы, дзяўчаткі моўчкі, уручную ўпакоўваюць брыкеты кашы. Той кашы партыю буйную адправяць для патрэб часцей. У цэху чысціня пануе. Халацікі – за снег чысцей. Не спыніцца работы ход. Працуюць жвава ды заўзята… “Дзяўчаткі, скора Новы год! Давайце святкаваць, дзяўчаты!” Яны бяруць па місцы грэчкі, бяруць па кубку кісялю. Пакінулі хвіліны-рэшткі 44-га Зямлю. На цэхавым стаіць парозе Год 45-ы, юны, мажны. Рассаджваюцца на падлозе адна каля адной. Як смачна! Дзяўчаткі, сеўшы на падлогу, ядуць з вялізным апетытам, за хуткую п’юць Перамогу над злом – фашыстам і бандытам. Яны за мірнае п’юць неба, яны за светлае п’юць заўтра, за тое, каб над процьмай хлеба спявала птушка, сонца ззяла. Адна другую віншавалі, і плакалі, і абдымалі, і кашку грэцкую жавалі, і кубкі кісялю ўздымалі… Еш грэчку, конаўку ўзнімай ды сустракай Год 45-ы, які вядзе чаканы Май, фашызм растоптвае пракляты!.. Air Jordan IV 4 Shoes