Мне літасці няма і даравання. Я сэрца загубіла на шляхах майго нязбытна-мройнага кахання, на ростанях пакуты і зняваг. Куды ж цяпер звядзе сцяжына лёсу? Чаго яшчэ магу сабе жадаць? Вазьміце ў блакіт мяне,нябёсы! Даруйце,калі можна дараваць!