Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне мая радзіма дарагая

Сярэдняя: 3.8 (8 галасоў)

Мне мая радзіма дарагая,
Сэрцу любая краіна-Беларусь.
Толькі вось пакуль зусім не тая,
Пра якую марыў так Кастусь.
Родны кут,аб ім Купалы песні,
За яго Касцюшка ваяваў.
Незалежны зараз,ды хоць трэсні,
Волі аніхто ж не атрымаў.
Жудасна,алеж мая краіна,
Дзе знікаюць людзі незнарок.
Хто забойцы?Хто яшчэ загіне?
Чый яшчэ апошнім стане крок?
Гэта так,гэта мая краіна.
Як было раней так і цяпер.
Тут на плошчы,на вачах у сына,
Кулаком б'е маці ў твар жаўнер.
Гэта тут разрылі Курапаты,
Колам шлях праклаўшы ў нікуды...
Хто з пратэстам,так таго за краты.
Хто не згодны,супраць тых суды.
Толькі веру-прыйдзе ўсё ж свабода,
Ёсць жа Бог,расплата не мінае.
Дзесці ўжо даўно сярод народа
Новы Каліноўскі падрастае.