Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А мне – нічога не патрэбна…

Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)

ЖадАнняў у мяне…
Ў бярЭма – не умЕсцяцца…
Ўначы – хутчэй бы развіднела,
Удзень – чакаю Месяца…

Малю, каб жонку не чаплЯла Хвор,
дачцы жадаю з мужаньком суглАсся…
Для сына мару багацейшы двор,
вучобы дбайнай – для унучкі Насці…
Сьвятла, цяпла, спакою у Жыцці,
унукам, дзесьці там, ўдалечы…
У маці – прабачэння папрасіць,
што забягаю рэдка,
каб абняць яе за плечы…

І гэта ж я, шчэ толькі распачаў
гартАць свае жаданні, мары…
Хачу, каб не былО ў людзей адчаю…
МалЮ, каб зніклі спрэчкі, свары…
Усім навокал,
каб усё – збылось !
З таго,
што ў лЮдскіх душах цЕпліцца…
Паспець бы дачакацца,
бо аднойчы давялось
мне зведаць,
як маё спынілась сэрца…

Хачу, былО каб
вольна беларусам на зямлі,
і каб ад працы ім хапала хлеба…
Жадаю –
Беларусь і беларусы каб: былі,былі,былі…
А мне –
нічога не патрэбна…

Унчы 25 лютага 2013 г.