"Мне шкада"
Мне шкада,калі дзень пралятае
Не запомніш,такім быў пустым
І лісток каляндарны згарае
Подых ветра развее дым
Не падкажа нічога і дата
Як і сон,раніцою забыты
Як пустая на водшыбе хата
Без людзей, дзьверы,вокны закрыты
Не ўвойдзеш туды,не паглядзіш
І не возьмеш у рукі рэч
Нібы дрэва якое не садзіш
Глянеш-пуста і пойдзеш прэч
Можа дзень,што ўчора згубіўся
Заўтра знойдзеш,няма бяды
Толькі смутак у душы пасяліўся
Дзень прайшоў,не аставіў сляды