Будзяць дзень туманы
Сваім подыхам сівым.
Жнівень!
Вецер золата мыў
несупынна на нівах
Жнівень!
Капялюш набакір –
Прытанцоўвае лівень
Жнівень!
У нудзе аканіт –
Халасцяк цёмна-сіні
Жнівень!
Дзень маіх імянін
Будзе сонечна-дзівен!
Жнівень!
Ты мне зорачку скінь!
Пажадай быць шчаслівай!
Жнівень!
Adidas