Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой новы свет гарыць і ззяе...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мой новы свет гарыць і ззяе,
На небасхіле сінім, яркім…
Што ж вы глядзіце, ратазззеі!
Падвесяць к небу вас за кархі.

Я сам падвешаны здаўна,
Як шэры ліст к глухой асіне.
І мне хапіла ўжо спаўна,
Навошта ж ён аддаў дань гліне?

Але жыву… Вакол галосна,
Як у адзінокай, глухой хаце.
Я не жалею крыкнуць росна:
Наце! Наце! Наце!

І вось зашыцца б там, у глушы,
Каб не адзін, які сабака,
Не зруйнаваў маёй цішы,
Не з’еў б мяне з галодным смакам.

Мне не патрэбны вашы злосці,
Пакіньце іх вы лепш сабе.
А на старыя жыцця косці,
Нічога больш не нарасце.