Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

мой сад

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Мой сад
Разгублена стаю ў родным садзе,
А вецер працінае да касцей,
Тут мерзнуць рукі, ў думах несуладдзе,
Мой сад даўно не сустракаў гасцей.
Здзічэў ад болю і ад адзіноты,
Замшэлыя ствалы не белены даўно,
Зіма да плоту намяла сумёты,
З паветра п’ю прагорклае віно.
Хачу сказаць я штось старому дрэву,
Ды словы храснуць у глыбіні душы,
Куды пяшчоту я сваю падзела?
І хто самоту і мой боль глушыў?
Які прастор гарнуў мяне, а зранку
Паіў тым водарам красы наўкол,
дзе мама з-пад адхінутай фіранкі,
З вакна глядзела на ўтравелы дол.
Хачу абняць я яблыньку старую,
Каб папрасіць ачысціць думы ад граху,
Мой сад, я толькі на сябе крыўдую,
Прабач, мяне, маю нясцёртую тугу.
Абудзяць успаміны мне той ранак,
Мяцеліцы тваёй забытую красу,
Што квеценню лажылася на ганак,
А промнік сонца асушаў расу.
Тут жылі побач ласка і пяшчота,
І татка госцю кожнаму быў рад!
Развей жа ты цяпер маю самоту
І абудзі ў душы мой асабісты сад!
Цяпер часцей мы бачыцца павінны,
Я сцежку тут надоўга пратапчу,
мой любы сад, ты адпусці правіны,
Зіхценнем снегу мне сагрэй душу.
© Copyrіght: Ганна Якубоўская
16-18.02.2018



Дзякую! Цудоуны верш!

Дзякую! Цудоуны верш!

Вельмі пранікнёны і добры

Вельмі пранікнёны і добры верш, Ганна. Дзякуй!

Дзякуй і Вам, Людміла, за

Дзякуй і Вам, Людміла, за добрыя словы!