Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой скарб

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
Як і кожны ў маёй старане, я багацце нязмернае маю. Ды не ў грошах, не ў золаце – не! У любові да роднага краю. Гэты скарб не схаваны ў зямлі, не закуты ў іржавай скарбонцы. Ён вясною з адталай раллі узнімаецца рунню да сонца. Не кладзецца ў далярах на стол І працэнтаў мой скарб не прыносіць. Ён пладамі даспелымі ў дол, рэха будзячы, бумкае ўвосень. Скарб той крыецца ў кожным кутку неабсяжнай маёй Беларусі. Рады я дружбаку, земляку, З ім пароўну багаццем дзялюся. Беларусь! Узараную, дымную, у лістоце бяроз і дубоў – абдымаю цябе, неабдымную, ты – багацце маё і любоў. Lebron XIV 14 Low


Напишите кали ласка Водгук аб

Напишите кали ласка Водгук аб гэтым вершэ