Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой свет

Яшчэ не ацэнена

Мой свет, што берагу з маленства,
У сэрцы і душы маёй.
Нідзе не знойдзеш падабенства
Маёй старонцы дарагой.

Мая Радзіма, мая вёска,
Мой край у квецені садоў,
Птушыны спеў і буслаў клёкат,
І аксаміт лугоў, палёў.

Мая матуля – працаўніца
З жыццём нялёгкім і святым.
Узораў тканых чараўніца,
І лёс яе – нам прыклад усім.

Мая сям’я – дзеці і ўнукі, -
У іх надзея і працяг,
І ў мазалях працоўных рукі,
Што ад зямлі ўзялі шлях.

Мае суседзі – хлебаробы,
Іх праца ў полі, на зямлі,
Ім жыць у вёсцы даспадобы,
Бо шчасце тут яны знайшлі.